Чаму трэба абараняць Палессе — размова са спецыялістамі ў сферы аховы прыроды

Чаму трэба абараняць Палессе — размова са спецыялістамі ў сферы аховы прыроды

На пачатку ліпеня стартавала штогадовая акцыя "Прыпяць, дай пяць", якую традыцыйна ладзяць "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і грамадская арганізацыя "Багна". Мэта акцыі — прыцягнуць увагу да праблемы будаўніцтва воднага шляху Е40, які мусіць злучыць Чорнае і Балтыйскае моры і прайсці па тэрыторыі Беларускага Палесся — адной з самых некранутых чалавекам частак Еўропы.

Што нясе Палессю Е40, як уплывае на рэгіён змена клімату і водгулле меліярацыі, наколькі абараняюць Прыпяць, вытокі і палескія балоты запаведныя зоны і нацыянальны парк "Прыпяцкі"? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня ГА "Багна" Канстанцін Чыкалаў, спецыяліст па ахове прыроды ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Сяргей Зуёнак і жыхар Тураўшчыны Васіль Блоцкі.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі