Чапелін упершыню ў сезоне фінішаваў 9-м на этапе Кубка свету па біятлоне

Чапелін упершыню ў сезоне фінішаваў 9-м на этапе Кубка свету па біятлоне

Уладзімір Чапелін упершыню ў сезоне трапіў у дзясятку мацнейшых на этапах кубка свету па біятлоне. 

У спрынце, што прайшоў у італьянскім Антхольцы, беларус не закрыў адну мішэнь, але здолеў фінішаваць на дзявятым месцы. 

Перамогу, нягледзячы на адзін промах, святкаваў нарвежац Ёханэс Бё, француз Мартэн Фуркад адстраляўся чыста, але фінішаваў толькі другім, бронза — у немца Арнда Пайфера

Іншыя беларусы выступілі не так удала: Раман Ялётнаў фінішаваў 34-м (1+1), Дзмітрый Абашаў — 68-м (2+1), Максім Верабей — 93-м (2+1). 

У суботу ў Антхольцы пройдуць гонкі пераследу ў мужчын і жанчын, а ў нядзелю этап завершыцца мас-стартам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі