Чарга на жыллё ў Мінску за апошнія 5 гадоў вырасла больш як на траціну

Сёння патрэбу ва ўласных кватэрах маюць 270 тысяч мінчан. Аднак столькі будаваць цяпер няма магчымасці. Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька. Выйсце з сітуацыі чыноўнік бачыць у даступных крэдытах.

Ладуцька: "Для гэтых 270 тысяч, калі мы маем на ўвазе пабудаваць двухпакаёвую кватэру ў панэльным доме, кошт якога складае 650 долараў за квадратны метр, трэба будаваць 2 мільёны квадратных метраў жытла кожны год. У нас цяпер ёсць 700 квадратных метраў жытла. Таму задача - павялічваць аб'ёмы ВУП і нарошчваць эканамічны патэнцыял і атрымліваць станоўчае сальда. Гэта вольныя грошы, нашы грошы ў нашых банках у нашай эканоміцы, якія будуць дазваляць як у Нямеччыне аддаваць крэдыт на 40 гадоў пад 5 % гадавых".

На сённяшні дзень усе мінчукі, якія маюць патрэбу ў жытле, могуць быць забяспечаныя ім не раней як праз 10 гадоў. І гэта пры ўмове, што ў горадзе штогод будзе ўзводзіцца не меней за 2 мільёны квадратных метраў жытла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі