Чарговае здарэнне на "Нафтане" — адбылася разгерметызацыя трубаправода
ААТ "Нафтан" / Ілюстрацыйнае фота sb.by
Надзвычайнае здарэнне адбылося напярэдадні ўвечары на прадпрыемстве "Нафтан" у Наваполацку. Адбылася разгерметызацыя трубаправода, які выходзіць з рэактара ўстаноўкі гідраачысткі і мяккага гідракрэкінгу. Пра гэта расказалі ў МНС.
Ратавальнікі выязджалі на прадпрыемства. Праз пашкоджанне трубаправода адбыўся выкід газапрадуктавай сумесі. Яна загарэлася.
"У выніку пажару пашкоджаны квадратны метр цеплаізаляцыі рэактара і адзін пагонны метр цеплаізаляцыі трубаправода", — адзначылі ў МНС.
Ніхто не пацярпеў. Тэхналагічны працэс на прадпрыемстве таксама не быў парушаны. Спецыялісты цяпер спрабуюць разабрацца, што стала прычынай інцыдэнту.
Больш сур'ёзнае надзвычайнае здарэнне было на "Нафтане" ў верасні. Тады на прадпрыемства выязджалі 17 адзінак тэхнікі і каля 60 ратавальнікаў. "Пры правядзенні пусканаладачных работ на ўстаноўцы запаволенага каксавання" адбылося ўзгаранне. Тады таксама абышлося без пацярпелых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.