Лясны пажар у Столінскім раёне ліквідавалі

Лясны пажар, ілюстрацыйнае фота

Лясны пажар, ілюстрацыйнае фота / прэс-служба МНС

Вялізны лясны пажар у Столінскім раёне ўдалося ліквідаваць, паведамляе прэс-служба МНС.

На тушэнні пажару былі задзейнічаныя 29 адзінак тэхнікі і 128 чалавек, у тым ліку тры адзінкі тэхнікі і 19 работнікаў МНС. Два верталёты Мі-8 і Мі-17, якія ўваходзяць у авіяцыю МНС, зрабілі 92 скіды вады.

Таксама Мінлясгас паведамляе, што дзяржлесахова ліквідавала пажар і на балоце Ельня. Там з агнём змагаліся каля 120 чалавек, у тым ліку чатыры работнікі МНС. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі