Чарговы выбух у Харкаве (відэа)

Выбух адбыўся сёння ўвечары каля ваенна-медыцынскага клінічнага цэнтра ў Харкаве. Тэрыторыю ачапілі праваахоўнікі, на месцы працуюць эксперты-выбухатэхнікі. Як інфармуе УНІАН, ахвяр і пацярпелых няма. У бліжэйшых дамах вокны засталіся без шкла, быў пашкоджаны пусты трамвай.

На месца выехалі кіраўнікі сілавых структур. Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка лічыць, што адбыўся тэракт, мэта якога — запалохванне жыхароў Харкава, стварэнне нервознага настрою ў салдат і афіцэраў, якія праходзяць лячэнне ў шпіталі.

Нагадаем, нядаўна ў Харкаве адбыўся выбух у кавярні, пацярпелі 11 чалавек. Украінскія праваахоўнікі затрымалі групу расійскіх дыверсантаў, які здзейснілі гэты тэракт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі