Чатырох журналістаў, асуджаных на арышт, перавялі з Мінска ў Баранавічы
Чатырох журналістаў, асуджаных на адміністрацыйны арышт, перавялі з Мінска ў Баранавічы. Гэта — Арцём Маёраў з газеты "Белорусы і рынок", Вадзім Заміроўскі і Усевалад Зарубін (абодва — БелаПАН і TUT.by), Алесь Любянчук ("Белсат"). Усе яны асуджаны на 15 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.
Перавод адбыўся ў адзіны дзень, калі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна прымалі перадачы. У чарзе стаялі сваякі затрыманых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.