Чатыры беларускія тэнісісткі палепшылі свае пазіцыі ў рэйтынгу WTA

Лідаркай сусветнага рэйтынгу застаецца аўстралійка Эшлі Барці / Ілюстрацыйнае фота​
Лідаркай сусветнага рэйтынгу застаецца аўстралійка Эшлі Барці / Ілюстрацыйнае фота​

Чатыры беларускія тэнісісткі паднялі свае пазіцыі ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Аляксандра Сасновіч перамясцілася з 88-га на 85-е месца. У яе ў актыве 850 рэйтынгавых ачкоў. На адну пазіцыю паднялася Вольга Гаварцова, цяпер яна займае 135-е месца з 564 баламі. Юлія Гатоўка знаходзіцца на 189-й пазіцыі з 365 баламі — раней яна займала 192-е месца, а Ірына Шымановіч — на 262-й, падняўшыся адну пазіцыю (260 балаў).

Пры гэтым Арына Сабаленка захавала другі радок рэйтынгу — у яе актыве 6 130 балаў, Вікторыя Азаранка па-ранейшаму 27-я (2166 балаў).

Лідаркай сусветнага рэйтынгу застаецца аўстралійка Эшлі Барці з 7582 баламі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі