Чэхі затрымалі беларуса, які вёз мігрантаў у цесным фургоне

Затрыманыя мігранты ў Чэхіі

Затрыманыя мігранты ў Чэхіі / novinky.cz

Беларуса, які вёз у фургоне 33 нерэгулярныя мігранты, затрымалі на тэрыторыі Чэхіі. Цяпер яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі, піша мясцовае выданне Novinky.cz са спасылкай на прэс-сакратара паліцыі чэшскага рэгіёна Высочына.

У транспартным адсеку аўтамабіля VW Crafter былі ў тым ліку жанчына і трое дзяцей.

Мігрантаў даставілі ў аддзяленне паліцыі. Дакументаў, якія пацвярджаюць права знаходжанне на тэрыторыі Чэхіі, у іх не было, таму мігрантам выдалі выязныя ордары. Гэта абавязвае іх пакінуць тэрыторыю Чэхіі цягам сямі дзён.

А вось кіроўца на волю з аддзялення не выйшаў. Яму прад'яўленае абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства па арганізацыі нерэгулярнага перасячэння дзяржаўнай мяжы Чэхіі.

"Улічваючы колькасць перавезеных асобаў, якіх у літаральна нечалавечых умовах запхнулі ў грузавы адсек, кантрабандысту пагражае турэмнае зняволенне на тэрмін да васьмі гадоў", — кажуць у паліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі