Чэмпіёнам свету па хакеі стала зборная Швецыі (фота, відэа)
Чэмпіёнам свету па хакеі стала зборная Швецыі. У фінальным матчы, які прайшоў у нядзелю ў Кёльне, шведы абыгралі па булітах канадцаў — 2:1 (0:0, 1:0, 0:1, 0:0, 1:0). У асноўны час каманды абмяняліся шайбамі, у овертайме, які працягваўся 20 хвілін, лік быў 0:0, а ў булітнай серыі больш пашанцавала шведам. Шведская зборная — дзесяціразовы чэмпіён свету.
Бронзавыя медалі заваявала зборная Расіі, якая абыграла ў матчы за трэцяе месца каманду Фінляндыі — 5:3. Нагадаем, што беларуская зборная на сусветным першынстве была толькі 13-й.
Фота: Reuters