Чэшскі хакеіст — пра "Дынама-Мінск": нас не хацелі адпускаць дамоў пасля сезону
Чэшскі хакеіст Якуб Крэйчык распавёў аб развітанні з мінскім "Дынама".
Па словах спартоўца, Беларусь не апраўдала яго чаканняў: "У прыватнасці, канцоўка была вельмі дзіўнай. Нас не хацелі адпускаць дадому пасля сезону".
Легіянер пакінуў мінскі хакейны клуб на пачатку красавіка. Свой сыход ён тлумачыў асабістымі і сямейгымі прычынамі. Разам з тым ён падкрэсліў, што няма ніякай пэўнасці наконт будучыні КХЛ і мінскага "Дынама" ў прыватнасці: "У "Дынама" мне сказалі, што не ведаюць, як будзе складвацца сітуацыя, яны не могуць нічога зрабіць"
У 30 матчах за "зуброў" Крэйчык зарабіў 7 (0+7) балаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.