Чуліцкая: беларусы, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларускую еўрапейскую нацыю
22 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — акадэмічная дырэктарка Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання, навуковая супрацоўніца факультэта палітычных навук і дыпламатыі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага (Каўнас) Таццяна Чуліцкая.
Не можа быць адной нацыянальнай ідэі. Адначасова нацыя можа мець некалькі нацыянальных ідэй, у адпаведнасці з якімі і будзе рухацца наперад. Больш за тое, так у сучасным свеце і павінна быць — каб у адной нацыі адначасова было некалькі нацыянальных ідэй. Галоўнае, каб наша беларуская нацыя складалася з грамадзян краіны, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларускую нацыю, перакананая Таццяна Чуліцкая.
Пра тое, ці не будуць некалькі нацыянальных ідэй "перашкаджаць" адна адной і як навучыць беларусаў ідэнтыфікаваць сябе беларусамі, мы і разважаем у праграме "Ідэя Х з Таццянай Чуліцкай.
Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме "Ідэя Х";, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашукі маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.