Чыноўніца расказала, чаму на сустрэчы з Лукашэнкам была ў заводскай форме

Чыноўніца расказала, чаму на сустрэчы з Лукашэнкам была ў заводскай форме

17 красавіка Аляксандр Лукашэнка ездзіў у Лідскі раён, дзе сустракаўся з калектывам шклозавода "Нёман". 

У першым шэрагу людзей, да якіх звяртаўся кіраўнік Беларусі стаяла прэс-сакратар Лідскага райвыканкама Марына Грыгор'ева. Яна была апранутая ў заводскую форму — сіні халат. Дарэчы, іншыя чыноўнікі на сустрэчы былі ў дзелавых касцюмах.

У каментары "Нашай Ніве" Грыгор'ева патлумачыла, што такое рашэнне было прынятае для прыгажосці тэлекарцінкі: "Мая задача была проста глядзець, каб людзі стаялі роўна, не пераходзілі лінію пэўную. Вось і ўсё. Абсалютна ніякай крамолы. Для кадра было прынята такое рашэнне. Не зусім удачнае, я згодная. Форма была не па прызначэнні выкарыстана, толькі дзеля прыгожай карцінкі".

Прэс-сакратар заявіла, што яна была адзінай чыноўніцай у халаце, а астатнія былі супрацоўнікамі завода: "Можаце не сумнявацца".

Раней Марына Грыгор'ева працавала карэспандэнткай на Лідскім тэлебачанні. На пасаду прэс-сакратара райвыканкама яна перайшла ў студзені 2020 года.

Чыноўніца расказала, чаму на сустрэчы з Лукашэнкам была ў заводскай форме
Марына Грыгор'ева / tv-lida.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі