Начальнікам Генштаба Узброеных сіл РБ прызначаны Павел Муравейка
Павел Муравейка паказвае, на каго рыхтуецца напад
23 траўня начальнікам Генштаба Узброеных сіл РБ, першым намеснікам міністра абароны прызначаны генерал-маёр Павел Муравейка. Гэта ён летась гаварыў, што Беларусь мае права прабіць "калідор у Літву сілай зброі" ў адказ на ўвядзенне літоўцамі санкцый. Тады ён яшчэ быў першым намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі.
Раней начальнікам Генштаба быў генерал-маёр Віктар Гулевіч. У траўні яго вызвалілі ад пасады і звольнілі з вайсковай службы ў запас "па ўзросце". Праз некалькі дзён яму споўнілася 55 гадоў. Муравейку 52 гады. Ён — ураджэнец Мар'інай Горкі. Вайсковую адукацыю атрымліваў не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, дзе ў 2008-м скончыў Ваенную акадэмію Генштаба Узброеных сіл РФ. Генерал знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.