Пуцін ужо сёння прыляціць у Беларусь

Пуцін сцвярджае, што яго запрасіў Лукашэнка

Пуцін сцвярджае, што яго запрасіў Лукашэнка / facebook.com/kommersant.ru/

Уладзімір Пуцін ужо сёння прыляціць у Беларусь. Яго прэс-служба паведамляе, што ён прыняў запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі. У нашай краіне Пуцін будзе знаходзіцца з двухдзённым візітам (23-24 траўня). Анансуецца абмеркаванне "актуальных пытанняў стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва" і гаворка "пра ключавыя тэмы міжнароднага парадку дня".

Пра тое, што Уладзімір Пуцін можа прыляцець у бліжэйшы час у РБ тг-канал "Беларускі Гаюн" паведаміў яшчэ 21 траўня. Яго візіт звязвалі з расійскімі вучэннямі па выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі, да якіх збіраюцца падключыць і РБ. 9 траўня Пуцін заявіў, што Беларусь далучыцца да расійскіх ядзерных вучэнняў на іх другім этапе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі