Чыноўнікі абяцалі знесці даўгабуд у Мінску, але ён стаіць дзе стаяў

Недабуд "Гулівер" у Мінску

Недабуд "Гулівер" у Мінску / Калаж Еўрарадыё

Вясной мінскія чыноўнікі расказвалі, што адзін з вядомых сталічных даўгабудаў — бізнес-цэнтр "Гулівер" каля метро "Пушкінская" — ужо зносяць. І ўжо да зімы будуць вядомы дэталі пра жылы комплекс, які плануецца на яго месцы.

На выкананне другой часткі абяцання час яшчэ ёсць. Але вось з першай нешта пайшло не так. Недабудаваны будынак на вялізнай плошчы, які "радуе" мінчан ужо больш за дзесяць гадоў, застаецца на сваім месцы.

Хіба што — яго абкружылі высокім плотам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі