Чыноўнікі Мінінфармацыі патлумачылі, чаму заблакавалі сайт TJournal
Доступ да расійскага сайта tjournal.ru быў абмежаваны, бо там выявілі інфармацыю, якую беларускі суд прызнаў "экстрэмісцкай".
"Аднаўленне доступу да інтэрнэт-рэсурсу магчымае па заяве яго ўладальніка пасля ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб СМІ", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінінфармацыі.
Сайт быў заблакаваны ў Беларусі 9 лютага.
TJournal збірае навіны пра інтэрнэт, сацсеткі, гаджэты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.