Чыноўнікі не ведаюць, на колькі перавыканалі план па стварэнні працоўных месцаў
У Беларусі ў першым квартале 2016 года перавыкананы план па стварэнні новых працоўных месцаў. Перавыкананнне склала 90%, паведамляе БЕЛТА словы прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў 26 ліпеня.
"Запланавана стварыць працоўныя месцы для 8 320 чалавек па выніках першага квартала, працаўладкавана 15 824. Аднак не забяспечылі выкананне задання ў першым квартале канцэрн "Белнафтахім", Гродзенскі, Мінскі і Магілёўскі аблвыканкамы", — заявіў кіраўнік урада.
Іншыя падлікі даюць у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Першы намеснік міністра Андрэй Лабовіч у каментары тэлеканалу СТВ паведаміў, што перавыкананне склала 70%:
Лабовіч: "Заданне выканана з перавыкананнем 170%. Асноўныя сферы, у якіх працаўладкоўваліся работнікі, — гэта прамысловасць, гандаль (аптовы, раздробны), сфера IT-тэхналогій, сфера аказання паслуг".
Раней Аляксандр Лукашэнка даваў даручэнне, каб штогод стваралася не менш за 50 тысяч працоўных месцаў. Гэта замацавана ва ўказе №78. Па выніках года ураду будзе трымаць справаздачу пра выкананне гэтай задачы.