Ці час ісці на дзяржТБ з прапагандай беларускага?

Ці час ісці на дзяржТБ з прапагандай беларускага?

Музыка Алесь Таболіч сутыкнуўся з крытыкай, калі прыйшоў на дзяржаўнае тэлебачанне, каб расказаць пра асаблівасці нацыянальнай татуіроўкі. Таболіч не толькі музыка, але і тату-майстар, і менавіта ў гэтым статусе гутарыў з журналістамі канала.

— На мяне ў інтэрнэце абрушыліся. Я раю паглядзець людзям, якія мяне абвінавачваюць, пра што была тая перадача. А яна была пра татуіроўку, і я прапагандаваў нацыянальную татуіроўку.

Прапаганда беларускасці павінна ісці праз усе сродкі масавай інфармацыі. Мы заўсёды хадзілі і туды, і сюды. А зараз лічыцца, нібыта праз дзяржаўныя СМІ казаць пра Беларусь ужо нельга.

Калі ігнараваць дзяржаўныя СМІ і не расказваць у тым ліку праз іх пра беларускую культуру, тады Беларусь апынецца пад татальным уплывам расійскай культуры, лічыць Таболіч.

— Паціху ідзе захоп людзей, моладзі ў першую чаргу, расійскім тэлебачаннем — папсой, мовай. Кажуць, у нас шмат змагароў. А не, многія ўжо перагарнулі старонку.

У пераходах у нас спяваюць рускія песні, а дзяўчаткі танчаць пад Маргенштэрна. І калі пытаешся пра “Палац”, NRM, “Троіцу”, яны пытаюцца ў адказ: што гэта? Калі б дзяржаўныя СМІ паказвалі гэта, беларускае, тады б і выхаванне было. Я заўсёды за тое, каб было беларускае, таму трэба прасочвацца хоць як партызаны.

Ці можна параўнаць сітуацыю з ад’ездам шматлікіх культурных дзеячаў з “філасофскім параходам” часоў рэвалюцыі? Ці засталіся беларускамоўныя гурты, якія цяпер вольна граюць сваю мызыку? Глядзіце на відэа, што думае пра гэта музыка Алесь Таболіч.

Размова з Алесем Таболічам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі