Стала вядома, колькі беларусаў ваюе за Украіну

Каліноўцы

Каліноўцы / прэс-служба палка Каліноўскага

Стала вядома, колькі беларусаў цяпер ваююць у якасці добраахвотнікаў ва Украіне.

"Гаворка ідзе пра некалькі сотняў чалавек — яны на гэты момант ваююць у розных падраздзяленнях Украіны", — заявіў на канферэнцыі "Новая Беларусь" у Вільні прадстаўнік Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў Андрэй Кушняроў.

У цэлым праз украінскую вайну прайшло ўжо больш за тысячу беларусаў, кажа Кушняроў.

"1300 прыкладна чалавек ужо дэмабілізаваліся за перыяд з 2014 года. Гэта дадзеныя на пачатак года. І прыкладна 350 чалавек на пачатак года ў нас служыла ў розных падраздзяленнях на тэрыторыі Украіны ў ВСУ. Гэта прыкладныя лічбы", — адзначыў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі