Кізім пра беларускіх добраахвотнікаў, якія трапілі ў палон: ніхто не забыты

Ігар Кізім

Ігар Кізім

Пытаннем вызвалення беларускіх добраахвотнікаў, якія трапілі ў палон ва Украіне, займаюцца "спецыяльна падрыхтаваныя людзі і ў розных фарматах", сказаў на канферэнцыі "Новая Беларусь" Ігар Кізім, апошні амбасадар Украіны ў Беларусі.

"Кожнае пытанне індывідуальнае. Некаторыя абмеркаванні адбываюцца на такім узроўні спецслужбаў, што часам найбліжэйшыя партнёры не ведаюць, што адбываецца. Магу сказаць толькі адно: гэтае пытанне ў фокусе. Ніхто не забыты", — кажа Кізім.

Вядома як мінімум пра двух беларускіх добраахвотнікаў, якія трапілі ў палон падчас баявых дзеянняў ва Украіне. Гэта Сяргей "Клешч" Дзёгцеў і Ян "Тромблі" Дзюрбейка. Гісторыю Кляшча Еўрарадыё падрабязна распавядала тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі