Ізраіль рыхтуецца да магчымага нападу Ірана 5 жніўня

Тэль-Авіў

Тэль-Авіў / Economist

Іран можа ўжо ў панядзелак 5 жніўня нанесці ўдар па Ізраілю ў якасці адказу на забойства кіраўніка палітбюро ХАМАС Ісмаіла Ханіі. Пра гэта піша Axios са спасылкай на афіцыйных асоб ЗША і Ізраіля.

Ізраіль не браў на сябе адказнасць за ліквідацыю Ханіі, які быў забіты ў выніку выбуху ў Тэгеране.

Sky News Arabia дае іншую інфармацыю: па іх дадзеных, Іран плануе напад на ноч з 12 на 13 жніўня — тады ў Ізраілі адзначаюць Дзень жалобы яўрэйскага народа па разбураным Іерусалімскім храме.

Амерыканская выведка чакае, што да атакі падключыцца групоўка "Хізбала", якая месціцца ў Ліване.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі