Ізраіль ударыў па ўстаноўках для змешвання ракетнага паліва ў Іране

Наступствы ўдару па Іране

Наступствы ўдару па Іране / Planet Labs

Падчас учорашняга начнога ўдару Ізраіль пашкодзіў комплексы Парчын і Хаджыр для змешвання ракетнага паліва ў Іране. У гэтай ацэнцы сыходзяцца журналісты Reuters, Planet Labs і незалежныя аналітыкі.

У комплексе Парчын знішчаныя як мінімум тры ўстаноўкі для змешвання цвёрдага паліва для балістычных ракет і склад. У Хаджыры знішчаныя як мінімум дзве ўстаноўкі для змешвання паліва. Па інсайдэрскіх дадзеных Axios, усяго знішчана 12 установак, што з'яўляецца сур'ёзным ударам па здольнасці Ірана вырабляць балістычныя ракеты.

Змешвальныя ўстаноўкі — складанае абсталяванне, якое Іран сам не вырабляе. Ён закупляе іх у Кітая. Вытворчасць адной такой устаноўкі займае каля года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі