Ізраіль пашырае наземную аперацыю на поўдні Лівана

Ізраільскія вайскоўцы на поўдні Лівана

Ізраільскія вайскоўцы на поўдні Лівана / x.com/idfonline

Ізраіль пашырае наземную аперацыю супраць "Хезбалы" на поўдні Лівана. Яна пачалася 30 верасня і ў асноўным была сканцэнтравана ва ўсходняй частцы рэгіёна, цяпер ЦАХАЛ дзейнічае і ў заходняй, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Армія абароны Ізраіля заявіла, што ўпершыню ў баявых аперацыях у паўднёвых раёнах Лівана задзейнічаная рэзервовая дывізія ЦАХАЛ. Яна далучылася да трох іншых падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у наземным наступе.

Таксама ЦАХАЛ аб'явіў пра ліквідацыю ў выніку ўчорашняга ўдару ў раёне Бейрута аднаго з камандзіраў "Хезбалы" Сухейла Хусейна Хусейні. Ён адказваў за размеркаванне сярод падраздзяленняў іранскай зброі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі