ХАМАС пацвердзіў гібель свайго лідара Ях'і Сінвара
Ях'я Сінвар
18 кастрычніка ХАМАС пацвердзіў гібель свайго лідара Ях'і Сінвара, паведамляе Al Jazeera. Пра яго ліквідацыю ў сектары Газа стала вядома ў чацвер. ЦАХАЛ паказаў відэа.
Сінвар лічыцца галоўным арганізатарам і ідэолагам крывавага нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023-га. Аддзяленне групоўкі ў сектары Газа ён узначальваў з 2017 года. Ізраіль даўно паляваў на кіраўніка тэрарыстаў, а патруль натрапіў на яго "амаль выпадкова".
Тэрарысты ХАМАС заяўляюць, што ізраільскія закладнікі не будуць вызваленыя да часу вываду ізраільскіх войскаў з сектара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.