Ізраіль лічыць, што забіў лідара ХАМАС, які адказны за тэракт 7 кастрычніка
Салдаты ЦАХАЛ
Ізраіль "усё больш упэўнены" ў тым, што забіў лідара ХАМАС Ях'ю Сінвара ў сектары Газа, піша ВВС са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Сінвар лічыцца ключавой фігурай у планаванні і ажыццяўленні атакі на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года.
Цяпер Тэль-Авіў праводзіць даследаванне ДНК забітага мужчыны. Ён знаходзіўся ў ізраільскай турме з 1988 да 2011 года, таму ў Тэль-Авіва ёсць запісы пра яго ДНК. Канчатковага пацверджання смерці Сінвара яшчэ няма.
Таксама сёння стала вядома, што як мінімум 22 чалавекі загінулі ў выніку ізраільскага авіяўдару па горадзе Джэбалія на поўначы Газы. Пацярпелі людзі, якія знаходзіліся ў будынку школы. Ізраіль сцвярджае, што гэтае месца выкарыстоўвалася ў якасці каманднага цэнтра ХАМАС, але ХАМАС гэта адмаўляе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.