Ці падставіла прапаганда Лукашэнку, падтрымаўшы ХАМАС — эфір з Руднік
Леся Руднік / Еўрарадыё
Лукашэнкаўская прапаганда надзіва хутка “вызначылася” са сваёй пазіцыяй датычна нападу тэрарыстычнай арганізацыяй ХАМАС на Ізраіль. У іх не толькі маляваліся карціны пераможнага параду (праз тры дні пасля пачатку ўварвання) па вуліцых “вызваленага” Іерусаліма, але ішла гаворка пра карысць “перамогі Палестыны для Масквы і Мінска”. Відавочна, што без “падказак” зверху прапаганда на такія тэмы не выказваецца. І гэтая пазіцыя кардынальна адрозніваецца ад пазіцыі дэмакратычнай часткі беларускага грамадства.
Ці не паспяшалася прапаганда стаць на бок тэрарыстаў з ХАМАС і ці не падставілі прапагандысты такой паспешлівасцю свайго галоўнага боса? Што карыснага для беларускага грамадства ад шматлікіх сустрэч Ціханоўскай апошняга месяца? Ці ёсць прыкметы таго, што на фоне вайны ў Ізраілі Захад распачне перамоўны працэс з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.