Ці робіць выбары больш дэмакратычнымі ўдзел у іх апазіцыі?

Ці робіць выбары больш дэмакратычнымі ўдзел у іх апазіцыі?

Рэжысёр і прадстаўнік АГП Юрый Хашчавацкі і лідар Ліберал-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч зладзілі сапраўдны палітычны “перформанс” падчас дэбатаў кандыдатаў, арганізаваных тэлеканалам “Белсат”, сайтам Naviny.by і Еўрарадыё.

— Калі вы “вінцілі” Шчукіна, вы былі больш лібералам ці дэмакратам?” — запытаўся ў былога начальніка Фрунзенскага РУУС Мінска рэжысёр.

— Усё разам. І дэмакратам быў, і лібералам! — парыраваў Гайдукевіч, які прызнаўся, што глыбока паважае Хашчавацкага як рэжысёра, але ж фільмы яго не глядзіць.

— Вось такая ў нас міліцыя — ліберал-дэмакраты з дубінамі! — працягнуў свой наступ аўтар фільма “Звычайны прэзідэнт”.

Пра тое, чым скончыўся напружаны дыялог кандыдатаў, як прадстаўніца кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч “патроліла” Хашчавацкага, чаму Уладзімір Навасяд лічыць, што выбары дзякуючы апазіцыі робяцца дэмакратычнымі і што зробіць Партыя БНФ, калі Юрый Меляшкевіч атрымае мандат — у чарговым выпуску тэледэбатаў, якія гэтым разам прысвечаныя ўнутранай палітыцы Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі