Ці варта разлічваць на абяцаныя мільярды ад ЗША і каго корміць вайна — эфір
Алесь Аляхновіч / Еўрарадыё
Падчас стратэгічнага дыялогу, які праходзіў у Вашынгтоне, гучалі абяцанні падтрымаць фінансава эканамічныя рэформы, якія пасля змены рэжыма вымушаныя будуць праводзіць дэмакратычныя ўлады Новай Беларусі. Што праўда, аднымі абяцаннямі справа не абмежавалася, і пэўныя сумы на падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасці былі выдаткаваныя ЗША ужо цяпер.
Якое значэнне маюць абяцанні калісьці дапамагчы ў сённяшніх умовах супрацьстаяння з рэжымам? Ці існуе праграма эканамічных рэформ, якімі ўжо цяпер можна зацікавіць і беларусаў, і патэнцыйных замежных інвестараў? Ці ўсё так дрэнна сёння з беларускай эканомікай і пры чым тут вайна ва Украіне і ваенпром? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.