Ціханоўская: цяпер беларуская міліцыя служыць дыктатару іншай краіны

Ціханоўская: цяпер беларуская міліцыя служыць дыктатару іншай краіны

Святлана Ціханоўская пракаментавала навіну пра затрыманне і катаванне "рэйкавых партызанаў".

Яна згадала відэа актывіста з прастрэленымі каленямі. Паводле непацверджаных звестак, калені былі прастрэленыя пасля затрымання. 

"Гэта жах: яны нібы ганарацца, што гатовыя забіваць і калечыць ужо затрыманых людзей, якія спрабуюць перашкаджаць вайне. Яны паказваюць, што лепш будуць страляць у беларусаў, чым пярэчыць расіянам. 

Дагэтуль беларуская міліцыя служыла дыктатару, а не народу, але цяпер усё нават горш: цяпер яны падпарадкоўваюцца дыктатару іншай краіны", — канстатуе Ціханоўская. 

Яна заклікала падтрымліваць герояў, якія робяць усё, каб уратаваць нашую краіну ад вайны і акупацыі. "Яны бароняць гонар нашай краіны", — заяўляе яна.

6 красавіка МУС паведаміла пра затрыманне трох жыхароў Бабруйска і аднаго жыхара Барысава. Усе яны здзяйснялі акты сабатажу на чыгунцы, каб запаволіць рух расійскіх войскаў у бок Украіны. Сілавікі пры іх затрыманні адкрывалі агонь на паражэнне. Паведамлялася, што аднаго з бабруйчан і мужчыну з Барысава давялося шпіталізаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі