Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала атрымалі прэмію імя Карла Вялікага
Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала атрымалі прэмію імя Карла Вялікага, паведамляе DW.
Рада гэтай прэстыжнай міжнароднай прэміі вырашыла, што жаночае трыа з Беларусі з'яўляецца "непаўторным прыкладам" барацьбы супраць дыктатуры, падаўлення, неправавой дзяржавы і барацьбы за еўрапейскія каштоўнасці.
Прэмія імя Карла Вялікага — адна з самых значных еўрапейскіх узнагародаў. Яна існуе з 1950 года і шручаецца людзям і арганізацыям за вядучую ролю ў аб'яднанні Еўропы.
У 2016 годзе яе атрымаў Папа Рымскі Францішак, у 2018-м — прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, у 2019-м — генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Лаўрэатамі гэтай прэміі з'яўляюцца таксама кароль Іспаніі Хуан Карлас I і экс-канцлер Германіі Ангела Меркель.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.