Ціханоўская ўвайшла ў спіс людзей года па версіі брытанскай газеты The Times

Святлана Ціханоўская / The Times
Святлана Ціханоўская / The Times

Святлана Ціханоўская ўвайшла ў спіс людзей года па версіі брытанскай газеты The Times. Яе намінаваў Дэніэл Фінкельштэйн, сябра Палаты лордаў, палітычны калумніст і былы выканаўчы рэдактар ​​выдання.

“Муж Святланы Ціханоўскай, палітычны дысідэнт, патрапіў у турму, і яна балатавалася ў прэзідэнты. Вымушаная бегчы за мяжу пасля выбараў, але яна не адмовілася ад барацьбы за дэмакратыю”, — піша Фінкельштэйн.

Ён назваў Ціханаўскую сімвалам супраціву тыраніі і ў прыватнасці аўтакратыям, якія спансіруе або абараняе Уладзімір Пуцін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі