Ціханоўская выступіць перад Радай Бяспекі ААН і ПАРЕ

Святлана Ціханоўская ў студыі Еўрарадыё / фота Марыі Вайтовіч
Святлана Ціханоўская ў студыі Еўрарадыё / фота Марыі Вайтовіч

Святлана Ціханоўская выступіць перад перад Радай Бяспекі ААН і ПАРЕ. Пра гэта паведамляе яе прэс-служба.

4 верасня пройдзе пасяджэнне СБ ААН, парламентарыі асамблеі Рады Еўропы плануюць сабрацца 8 верасня. Фармат сустрэч не ўдакладняецца, але вядома, што экс-кандыдатка ў прэзідэнты плануе гаварыць пра цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі.

"На кожнай сустрэчы, у кожнай размове і ў кожным выступе Святлана кажа пра сітуацыю ў Беларусі і пра тое, чаго патрабуе народ: Лукашэнка павінен сысці, палітвязні і затрыманыя павінны быць вызваленыя", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

10 жніўня Святлана Ціханоўская пакінула Беларусь і цяпер знаходзіцца ў Літве, актыўна сустракаецца з еўрапейскімі палітыкамі і запісвае звароты да беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі