Ціханоўская: Захад павінен у адзін голас выказацца пра сітуацыю ў Беларусі

Ціханоўская: Захад павінен у адзін голас выказацца пра сітуацыю ў Беларусі

27 студзеня з удзелам соцень дыпламатаў Еўрасаюза і іншых краін, прадстаўнікоў Еўракамісіі, міністраў замежных спраў Францыі, Польшчы, Літвы і Румыніі прайшла анлайн-дыскусія "ЕС і Беларусь у 2021-м". На ёй прагучала выступленне Святланы Ціханоўскай. Яна лічыць, што ЕС, ЗША, іншыя краіны павінны ў адзін голас выказацца пра сітуацыю ў Беларусі: "Людзі чакаюць, што Захад будзе смялей і майней".

Ціханоўская назвала спіс дзеянняў, якімі можна дапамагчы беларусам: узмацніць санкцыі і ціск на вінаватых у парушэнні правоў чалавека, расследаваць ужо здзейсненыя злачынствы супраць чалавечнасці, прызнаць АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі, перанакіроўваць фінансавую дапамогу грамадзянскай супольнасці, аказваць дапамогу рэпрэсаваным, узначаліць працэс медыяцыі інклюзіўнага дыялогу па мірным транзіце ўлады ў Беларусі, дапамагчы ў выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюзу.

Цалкам тэкст выступлення Святланы Ціханоўскай можна пабачыць тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі