Ціханоўская прапанавала ЕС рыхтаваць для Беларусі пагадненне аб асацыяцыі

Кансультацыйная група "Беларусь-ЕС"

Кансультацыйная група "Беларусь-ЕС" / прэс-служба Ціханоўскай

Казаць пра ўступленне Беларусі ў ЕС яшчэ рана, а вось рыхтаваць пагадненне аб асацыяцыі можна ўжо цяпер. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская падчас другога пасяджэння Кансультацыйнай групы "Беларусь-Еўрасаюз", якое праходзіць у Бруселі.

"Я разумею, што яшчэ рана казаць аб уступленні Беларусі ў ЕС. Але ўжо можна рыхтаваць Пагадненне аб асацыяцыі, якое ў будучыні зможа падпісаць легітымны ўрад Беларусі. Прапаную ўключыць падтрымку еўрапейскага выбару Беларусі ў студзеньскія Заключэнні Савета",цытуе словы Ціханоўскай яе прэс-служба.

Беларускі бок на гэтым пасяджэнні прадстаўляюць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны пераходны кабінет, Каардынацыйная Рада, штаб Віктара Бабарыкі, беларускі Прэс-клуб, моладзевы савет РАДА, а таксама праваабаронцы. З боку ЕС выступаюць прадстаўнікі Еўракамісіі, Еўрапейскай службы знешніх сувязяў, Аддзела стратэгічных камунікацый Еўрасаюза.

Асобна Ціханоўская згадала праблему з пашпартамі беларускіх палітуцекачоў. Яна заклікала ЕС да комплекснага вырашэння пытання: "Гэта не толькі візы, але і віды на жыхарства, пашпарты замежніка, спрашчэнне легалізацыі для беларусаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі