Ціханоўская заклікае запрашаць на саміты "Усходняга партнёрства" дэмсілы
Дэмсілы зоймуць месца на саміце?
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская заклікае запрашаць на саміты "Усходняга партнёрства" прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл.
"Я заклікаю запрасіць прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл заняць пустое крэсла, якое засталося на саміце "Усходняга партнёрства", — піша яна. — Пустое крэсла для Беларусі — гэта страчаная магчымасць. Час паказаць сапраўдную салідарнасць, замяніўшы гэтую пустэчу голасам беларускага народа".
Як вядома, летам 2021-га, пасля ўвядзення супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі чарговых заходніх санкцый, РБ прыпыніла свой удзел ва "Усходнім партнёрстве". У ім працягваюць удзельнічаць Украіна, Грузія, Малдова, Арменія і Азербайджан.
Кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль назваў выхад Беларусі з "Усходняга партнёрства" крокам назад.
just like in recent Eastern partnership meetings #Belarus is "represented" by an empty chair at today's foreign affairs ministerial in Brussels.
— Rikard Jozwiak (@RikardJozwiak) December 11, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.