Кіраўнік Савета ЕС назваў выхад Беларусі з "Усходняга партнёрства" крокам назад

Шарль Мішэль / Reuters published by Euroradio
Шарль Мішэль / Reuters published by Euroradio

Кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль пракаментаваў сённяшнія рашэнні МЗС Беларусі — прыпыненне ўдзелу Беларусі ва "Усходнім партнёрстве" і выхад з дамовы аб рэадмісіі:

"Сёння Беларусь зрабіла яшчэ адзін крок назад, прыпыніўшы свой удзел ва "Усходнім партнёрстве". Гэта прывядзе да далейшай эскалацыі напружанасці і негатыўна паўплывае на народ Беларусі, пазбавіўшы яго магчымасцяў, якія даюцца нашым супрацоўніцтвам", напісаў палітык на сваёй старонцы ў Твітары.

28 чэрвеня Міністэрства замежных спраў Беларусі абвясціла, што краіна выходзіць з "Усходняга партнёрства" і запускае працэдуру выхаду з дамовы аб рэадмісіі з Еўрасаюзам. Кіраўніку прадстаўніцтва ЕС у Рэспубліцы Беларусь Дзірку Шубелю прапанавана выехаць у Брусэль для кансультацый. Акрамя таго, у адказ на персанальныя санкцыі забараняецца ўезд у Беларусь асобам з краін Еўрапейскага саюза, якія "садзейнічалі ўвядзенню абмежавальных захадаў" — санкцый у дачыненні да беларускіх афіцыйных асоб, прадпрыемстваў і сектараў эканомікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі