Ціханоўская ў ААН: ад пагрозы незалежнасці да арышту Лукашэнкі — эфір з Вячоркам

Франак Вячорка 

Франак Вячорка 

Цягам бягучага тыдня Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў ЗША і бярэ ўдзел у Генасамблеі ААН. Там жа знаходзіцца і прадстаўнік лукашэнкаўскага рэжыма ў выглядзе кіраўніка МЗС Алейніка. У Ціханоўскай ужо адбыўся шэраг сустрэч на палях Генасамблеі з высокапасадоўцамі і палітыкамі розных краін. Ці пагадзіўся нехта з замежных лідараў альбо чальцоў іх каманды на сустрэчу з прадстаўнікамі Лукашэнкі — невядома, такой інфармацыі няма.

Што цікавага для беларускай супольнасці адбываецца на пасяджэннях, падчас афіцыйных сустрэч і ў кулуарах Генасамблеі ААН? Якія найперш пытанні ўздымае дэлегацыя дэмсіл Беларусі і які ад гэтага вынік? На якім этапе пытанне з пашпартам Новай Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі