Ціханоўская звярнулася да беларускіх настаўнікаў

Беларусь-2023

Беларусь-2023 / sb.by

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларускіх педагогаў і павіншавала іх з Днём настаўніка.

"Дарагія настаўнікі! — кажа кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі ў відэазвароце. — Прашу, не апускайце рукі і не губляйце матывацыю працаваць сумленна і творча. Я думаю, для кожнага з вас вялікае шчасце, калі вучні знаходзяць сябе ў жыцці і дамагаюцца поспеху. Але самае галоўнае, каб кожны з іх вырас добрым чалавекам".

Разам з тым Святлана Ціханоўская згадала сітуацыю з перапісваннем у РБ падручнікаў. "Вы цвёрда стаіце на сваім. Двойчы два не можа раўняцца пяці. Вайна не можа быць мірам. Рабства ніколі не заменіць свабоду", — гаворыць Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі