Ціманоўская падпісала ліст супраць гвалту і за новыя выбары ў Беларусі
Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская падпісала ліст супраць гвалту і за новыя выбары ў Беларусі. Подпіс паставіў і яе муж Арсеній Зданевіч. Пад адкрытым лістом з патрабаваннямі да ўлады стаіць ужо 2,1 тысячы подпісаў спартсменаў. Роўна год таму ініцыятарам яго стварэння выступіла Свабоднае аб'яднанне спартсменаў Беларусі. Патрабаванні актуальныя і цяпер. Сярод іх ёсць таксама вызваленне палітвязняў і ўсіх затрыманых падчас пратэстаў, пакаранне сілавікоў за гвалт і здзекі над пратэстоўцамі.
Ціманоўская набыла сусветную вядомасць падчас нядаўняй Алімпіяды ў Токіа. За крытыку беларускіх спартыўных чыноўнікаў, трэнераў яе адхілілі ад удзелу ў Гульнях і датэрмінова адпраўлялі ў Беларусь. Крысціна Ціманоўская ў той сітуацыі папрасіла падтрымкі ў Міжнароднага алімпійскага камітэта, які праводзіць расследаванне. Спартсменка атрымала гуманітарную візу і знаходзіцца ў Польшчы, ужо паўдзельнічала там у спаборніцтвах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.