Цімашэнка гатовая ахвяраваць свабодай дзеля дамовы з ЕС

Юлія Цімашэнка просіць іх падпісаць дамову пра асацыяцыю з Украінай, калі прэзідэнт Віктар Януковіч прыме такое рашэнне. Пры гэтым лідарка ўкраінскай апазіцыі просіць зрабіць гэта без якіх-небудзь умоў, уключаючы ўмову пра яе вызваленне, адзначае РБК.



Цімашэнка лічыць, што калі ў Вільні Януковіч не падпіша дамову, то яно ўжо ніколі не будзе ім падпісаная. А далейшыя дзеянні Януковіча будуць скіраваныя на ўсталяванне новай дыктатуры.



Нагадаем, што вызваленне Цімашэнкі было адной з умоваў падпісання дамовы пра асацыяцыю з боку ЕС.



Тым часам стала вядома, што на 29 лістапада, асноўны дзень Віленскага саміту, украінскія актывісты арганізуюць жывы ланцуг ад Кіева да польскай мяжы. Ён будзе даўжынёй больш за 600 кіламетраў, для гэтага неабходны ўдзел каля паўмільёна чалавек, перадае УНІАН.



Жывы ланцуг пачнуць фармаваць 29 лістапада а 12-й у Кіеве на Еўрапейскай плошчы. Са сталіцы ён пройдзе праз Львоў і далей да ўкраінска-польскай мяжы. Завяршыць жывы ланцуг плануюць у Перамышлі. Арганізатары кажуць, што на тэрыторыі Польшчы сфармуюць ланцуг тыя ўдзельнікі, якія маюць візы.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі