"Цмокі-Мінск" атрымалі першую перамогу ў сезоне (відэа)

Першую перамогу ў сезоне атрымалі баскетбалісты клуба "Цмокі-Мінск". Учора ў Краснаярску ў матчы Адзінай лігі ВТБ яны выйгралі ў мясцовага "Енісея" з лікам 94:88 (28:28, 20:33, 23:15, 23:12). Найбольш ачкоў у мінчукоў набраў Бранка Міркавіч — 25.

19 лістапада "Цмокі" зноў згуляюць у Краснаярску з "Енісеем".

Нагадаем, што нядаўна ў беларускім клубе змяніўся галоўны трэнер — замест Андрэя Крываноса ім стаў Ігар Грышчук.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі