"Цмокі-Мінск" у авертайме прайгралі "Чырвонаму кастрычніку"

Перамога і параза — так стартаваў баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" у чарговым сезоне Адзінай лігі ВТБ. 8 кастрычніка беларуская каманда выйграла ў Рызе ў ВЭФ — 89:83. 14 кастрычніка на сваёй пляцоўцы ў овертайме "Цмокі" мінімальна саступілі валгаградскаму "Чырвонаму кастрычніку" — 112:113. 
 
Пасля двух паядынкаў "Цмокі-Мінск" займаюць шостае месца сярод 10 каманд групы В. Наступны матч яны правядуць 20 Кастрычніка дома супраць клайпедскага "Нептунаса". У фінальную частку па выніках двухкругавога турніру выходзяць шэсць лепшых каманд груп А і В, паведамляе БелаПАН.
 
Фота з архіва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі