"Цмокі-Мінск" вылецелі з Еўрачэленджа
Беларускі баскетбольны клуб другі раз прайграў турэцкаму "Газіентэпу" на стадыі 1/4 фіналу.
На сваёй пляцоўцы ва ўпартым паядынку "Цмокі" вялі ў ліку 67:66, піша "Прессбол". Але на апошніх секундах перамогу вырвалі туркі 67:68. Лік у серыі 0:2, і турэцкі клуб праходзіць далей.
Фота — gp.by