ЦВК правядзе рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі

ЦВК правядзе рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі

14 ліпеня ЦВК правядзе рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі (відэатрансляцыя). Прэтэндэнтаў сем. Адзін з іх, экс-банкір Віктар Бабарыка, знаходзіцца за кратамі. У яшчэ аднаго, былога кіраўніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы, пасля праверкі засталося толькі 75 тысяч подпісаў з 160 тысяч, чаго недастаткова для рэгістрацыі. Ён падаў скаргу па забракаваных подпісах. Іншыя прэтэндэнты — Святлана Ціханоўская, жонка блогера Сяргея Ціханоўскага, які з 29 траўня знаходзіцца за кратамі (у дачыненні яго распачатыя некалькі крымінальных спраў), дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, экс-дэпутатка Ганна Канапацкая, сустаршыня руху "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргей Чэрачань.

Якія могуць быць падставы для нерэгістрацыі, калі сабраных подпісаў дастаткова? Гэта парушэнні, выяўленыя ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці за мінулы год.

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты мусіла пачацца 5 ліпеня, але яе адклалі на апошні дзень — на 14 ліпеня. Пасяджэнне ЦВК пачнецца а 11-й гадзіне.

Зарэгістраваныя кандыдаты ў прэзідэнты змогуць распачаць агітацыю. Прэзідэнцкія выбары пройдуць 9 жніўня.

ЦВК правядзе рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі
Віктар Бабарыка / Еўрарадыё
ЦВК правядзе рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі
Валерый Цапкала / Еўрарадыё
ЦВК правядзе рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі
Святлана Ціханоўская / Белсат
ЦВК правядзе рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі
Ганна Канапацкая / Еўрарадыё
ЦВК правядзе рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі
Андрэй Дзмітрыеў / Еўрарадыё
ЦВК правядзе рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі
Сяргей Чэрачань / Еўрарадыё
ЦВК правядзе рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі
Аляксандр Лукашэнка / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі