ЦВК Украіны апрацавала 97,79% галасоў
Па-ранейшаму лідзіруе "Народны фронт".
Як піша censor.net.ua, партыя "Народны фронт" цяпер мае 22,18% галасоў выбарцаў. Другім ідзе "Блок Пятра Парашэнкі" з 21,82%. Тройку лідараў замыкае аб'яднанне "Самапомач" з 11,01%.
У "Апазіцыйнага блока" — 9,35%, Радыкальнай партыі Ляшко — 7,44%, "Бацькаўшчыны" — 5,69% галасоў.
З аўтсайдэраў, якія не набралі 5% галасоў, найбольш мае "Свабода" — 4,72% галасоў выбаршчыкаў.
Астатнія партыі набралі менш за 4% галасоў.