ЦВК Украіны апрацавала больш за 20% пратаколаў
"Народны фронт" і "Блок Пятра Парашэнкі" ідуць амаль нароўні.
Як перадае УНІАН, паводле вынікаў апрацоўкі 20,67% пратаколаў, першае месца на выбарах ва ўкраінскі парламент займае "Народны фронт" — 21,67%. Блок Пятра Парашэнкі набірае 21,63%, аб'яднанне "Самапомач" — 10,41%, "Апазіцыйны блок" — 9,61%, Радыкальная партыя Алега Ляшко — 7,7%," Бацькаўшчына" — 5,93%.
Усе астатнія партыі цяпер не пераадольваюць 5-працэнтны бар'ер. Хаця Усеўкраінскае аб'яднанне "Свабода" набліжаецца да запаветнай адзнакі.
Фота — УНІАН