Цяляты, качкі і парасяты — якіх жывёл можна пабачыць на Белагра (фота)

Парсючкамі пачынае пахнуць ужо ў аўтобусе на пад'ездзе да манежа — надвор'е ў сталіцы стаіць гарачае, водары разносяцца імгненна. Загончыкі з жывёламі (нават не самымі дробнымі) размясцілі за манежам. Тут табе і каровы, і быкі, і куры, і свінні. Нават індыкі ёсць.

Гаспадары ўсяго гэтага багацця пазіраюць на мінчан амаль грэбліва: дылетанты, маўляў, паглядзіце хоць раз на год, з чаго робяць вашыя катлеты.

А катлеты робяць, аказваецца, з такіх вось даволі мілых цялушак. Праўда, бацькі, якія прывялі на выставу сваіх дзяцей (іх тут процьма), наўрад ці такое расказваюць. Рана яшчэ ведаць малым усю праўду пра сасіскі.

Шуму на выставе больш за ўсё ад свіней. Быў там гадзіну, а яны ўсё раўлі і раўлі. Неспакойныя жывёлы.

У адрозненне ад быкоў. Вось ужо дзе цар беларускай прыроды. Вакол шум, крыкі, а быку хоць бы хны. Нават вушамі не круціць.

Некаторыя экспанаты нагадвалі персанажаў з галівудскіх фільмаў жахаў.

Качкі.

Куры.

Індыкі.

Кураняты.

Трус п'е ваду.

Гэтых малых можна было набыць. "Малады чалавек, бярыце. Яны смачныя, вельмі далікатнае мяса", - пераконвае гаспадыня павільёна.

А кароваў чамусці шкада - некамфортна ім пасярод футбольных палёў у Мінску.

Працуе выстава да 6 чэрвеня ўключна. Малым дзецям там спадабаецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі