Цяжарную дзяўчыну адмовіліся размяркоўваць пасля ўніверсітэта
Магістрантцы журфака прапанавалі напісаць заяву на свабодны дыплом. На факультэце журналістыкі БДУ камісія адмовіла ў размеркаванні цяжарнай магістрантцы. Дзяўчыне, якая пасля 5 гадоў у мінскім педуніверсітэце і журфакаўскай магістратуры прыйшла на размеркаванне з заўважным жыватом, прапанавалі пісаць заяву на свабодны дыплом.
Іншая дык узрадавалася б, але Ксенію (так завуць магістрантку, якая не атрымала размеркавання) прапанова міністра інфармацыі збянтэжыла:
Ксенія: "Усе ад мяне адхрысціліся... Каму мы такія трэба? А мне хаця б запіс у працоўную кніжку, што я ў дэкрэце. Каб хаця б стаж ішоў..."
Сябровак жа Ксеніі сітуацыя вельмі абурыла:
"Гэта няправільна! Цяжарную жанчыну не размеркаваць — гэта дыскрымінацыя. Наадварот усім кажуць — нараджайце! Давайце дэмаграфічны рост! Грошы нейкія выплачваюць, ільготныя крэдыты даюць, каб кватэру будаваць. А тут — на працу не бяруць..."
Што праўда, Ксенія прыйшла на размеркаванне без заяўкі. Камісія магла б накіраваць яе па адной з заявак, якія атрымаў факультэт. Але вырашыла па-іншаму.
Размеркаванне пяцікурснікаў і магістрантаў адбылося на факультэце журналістыкі БДУ 4 траўня. Студэнты адзначаюць, што да іх жаданняў сёлета паставіліся даволі лаяльна. Частка студэнтаў без перашкодаў была размеркаваная ў недзяржаўныя СМІ (накшталт газеты “Аргументы и факты”) і на камерцыйныя прадпрыемствы.