Цыклон "Ларс" пакінуў без святла 2200 населеных пунктаў па ўсёй Беларусі
Змагаючыся з наступствамі цыклона "Ларс", які прыйшоў у Беларусь, за мінулыя суткі энергетыкі аднавілі падачу электрычнасці ў 1800 населеных пунктаў, паведамляе "Белэнерга".
Аварыйныя брыгады працавала да позняга часу, а дзе дазвалялі тэхнічная магчымасць і ўмовы бяспекі — то і ўсю ноч.
Паведамляецца, што ў рамонтных працах удзельнічаюць 1400 чалавек і 450 машын. Для падачы электрычнасці на сацыяльныя аб'екты і ў населеныя пункты задзейнічаюцца рэзервовыя крыніцы сілкавання.
Па стане на 6:00 27 студзеня без электрычнасці застаюцца яшчэ 402 населеныя пункты краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.